“Школа маладога настаўніка”

Молодежный курьер

Здавалася б, не так даўно выпускніцы гімназіі № 1 райцэнтра Аляксандра ІОДА і Аксана ПУНТУС пакідалі школьныя парты, каб абраць сваю пуцявінку ў самастойнае жыццё. Нядаўніх студэнтак Маскоўскага гуманітарна-лінгвістычнага інстытута і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта лёс зноў звёў у роднай навучальнай установе. На гэты раз – як новых членаў слаўнага педагагічнага калектыву.  Аляксандра Сяргееўна і Аксана Васільеўна даюць гімназістам урокі англійскай мовы. Сяброўкі ўжо заваявалі пэўны аўтарытэт у старэйшых калег. Яны павышаюць майстэрства ў арганізаванай вопытнымі педагогамі “Школе маладога настаўніка”.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 

 



Добавить комментарий