Наш гонар

Общество

Лідзіруючыя пазіцыі па выніках работы 2011 года ў абласным спаборніцтве сярод роднасных прадпрыемстваў, арганізацый  і ўстаноў занялі:

1 месца Валожынскі раён заняў у Мінскай вобласці па тэмпах рознічнага тавараабароту. Ён склаў у супастаўных цэнах 118,4 працэнта.

1 месца –  калектыў Валожынскага філіяла ДУ “Мінаблпаліва” – дырэктар Міхаіл Ігнатавіч РАДЫНА;

1 месца – калектыў ДУ “Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”– галоўны ўрач Мікалай Стэфанавіч СТРАЛЕЦ;

1 месца – райаддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – кіраўнік Марына Лявонцьеўна КАЛІТНІК;

3 месца сярод райбыткамбінатаў вобласці па выніках работы прысуджана КУП «Валожынскі РКБА» – дырэктар Леанід Васільевіч АКОТЧЫК.

Упершыню за амаль паўвекавую гісторыю існавання  прадпрыемства ў ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва (трэцяе месца) аказаўся і Валожынскі філіял РБУ ААТ “Універсалрэмбуд”, які ўзначальвае малады, прадпрымальны кіраўнік Віктар Іванавіч ГАЛАБУРДА.

Шчырае віншаванне ўсім з такімі поспехамі!

Экспрэс-інфармацыю да друку падрыхтавала Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий