Общество

Летась механізаваны атрад ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” выканаў работы для гаспадарак раёна на суму звыш 5 мільярдаў 631 мільёна рублёў – 138,2 працэнта да плану. Работнікі вывозілі і ўносілі арганічныя ўгнаенні, вапнавалі, заворвалі і дыскавалі глебу, нарыхтоўвалі кармы, убіралі зерневыя культуры, цукровыя буракі. У выніку атрымалі без малога 363 мільёны рублёў прыбытку.

…Механізатар Казімір Часлававіч МАКАРЭВІЧ – лепшы работнік мехатрада па выніках 2011 года – уважліва вывучае аграхімічную карту раёна. Разам з інжынерам-механікам Аляксандрам Іванавічам ЖУРКЕВІЧАМ ім належыць вызначыцца, куды найперш выехаць, каб своечасова завапнаваць кіслыя глебы і тым самым падняць іх ураджайнасць. Казімір Чаславававіч у гэтай справе дасведчаны чалавек. На магутным “К-701” у мінулым годзе апрацаваў 3248 гектараў гаспадарчых зямель і выканаў гадавое заданне на 120 працэнтаў.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий