Общество

2011 год стаў паспяховым для ўсёй малочнай галіны СВК “Пяршаі-2003”. Агульны валавы надой тут склаў 6088 тон. У гаспадарцы атрымалі ад адной каровы, у сярэднім, па 7784 кілаграмы малака, а яго рэнтабельнасць дасягнула 36,9 працэнта.

Высокія надоі, атрыманыя аператарам машыннага даення МТФ “Бурбаўшчына” Тамарай Андрэеўнай ЛАПО, паслужылі для кіраўніцтва СВК “Пяршаі-2003” неаспрэчнай падставай назваць жанчыну лепшай работніцай гаспадаркі. Летась Тамара Андрэеўна прыбавіла да свайго пазамінулагодняга паказчыка 29 кілаграмаў і надаіла 8 тысяч 136 кілаграмаў малака ад адной каровы, валавы ж надой дасягнуў 251 тон.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий