ШЧУПАКІ ІДУЦЬ НА НЕРАСТ

Закон и порядок

Усе з нецярпеннем чакаюць вясны, калі прыгрэе сонца, зацурчаць ручайкі, на малых і вялікіх рэках пачнецца крыгаход Пры з’яўленні талай вады будзе больш інтэнсіўна рухацца, карміцца і рыхтавацца да штогадовага нерасту рыба.

Першым ідзе на нераст шчупак. Ён накіроўваецца ўверх супраць плыні па рэках і каналах і, знаходзячы на мелкаводдзі прагрэтыя месцы, пачынае нераставаць.

Абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што, згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, устаноўлена забарона на лоўлю шчупака звычайнага з 1 па 31 сакавіка.

За здабычу шчупака ў забаронены перыяд правапарушальнікі могуць прыцягвацца да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці ў  залежнасці ад характару правапарушэння.

У адпаведнасці з артыкулам Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, за здабычу рыбы ў забаронены час прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы ці іншых водных жывёл і прадметаў, якія з’явіліся прыладай ці сродкам учынення названага злачынства.

Вадзім ВАРАБЕЙ,

дзяржаўны інспектар абласной інспекцыі аховы жывёльнага

і расліннага свету.

 



Добавить комментарий