4 сакавіка – Дзень беларускай міліцыі

Общество

Старшы інспектар групы кадраў Валожынскага РАУС Анатоль Ігнацьевіч СТАСЯЛОВІЧ, без перабольшання, самы вопытны спецыяліст ва ўсёй вобласці.

Маёр міліцыі вось ужо 17 гадоў суправаджае супрацоўнікаў праваахоўных органаў па службовай лесвіцы ад прыёму ў калектыў да самага выхаду на пенсію па выслузе. Не раз дапамагаў Анатоль Ігнацьевіч добрымі, слушнымі парадамі выпускнікам школ, якія марылі звязаць лёс з міліцэйскай справай, а таксама жадаючым уладкавацца на працу ў раённы аддзел унутраных спраў. Сярод апошніх, дарэчы, і Мікалай ЛЕВІН.

Трэба адзначыць, што А. І. СТАСЯЛОВІЧ ні разу не памыліўся ў тых, каго рэкамендаваў на вучобу ці на службу. Вось і летась 7 нядаўніх старшакласнікаў паспяхова вытрымалі іспыты і сталі курсантамі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Вопыт і заслугі спецыяліста высока ацэнены: па выніках работы за 2011 год А. І. Стасяловіч стаў лепшым інспектарам групы кадраў на Міншчыне.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 

 



Добавить комментарий