Молодежный курьер

Вераніка ЖУКОЎСКАЯ працуе дыспетчарам цэнтра аператыўнага кіравання ПАВЧ № 1 г. Валожына. Яна адна з нямногіх дзяўчат, якія пажадалі звязаць сваё жыццё з зусім не жаночай прафесіяй. Да гэтага быў месяц стажыроўкі на працоўным месцы, у апошні дзень якой здарыўся сур’ёзны пажар. Дыспетчары спрацавалі ў той момант аператыўна, своечасова накіравалі на месца здарэння пажарныя разлікі. Прафесія выратавальніка настолькі падабаецца Вераніцы, што яна плануе паступаць у Мінскі камандна-інжынерны інстытут МНС.



Добавить комментарий