Поздравления

Общество

Дарагія жанчыны!

Сярод дат календара ёсць асабліва любімыя, якія нясуць у сабе цяпло і зачараванне. Менавіта такім з’яўляецца Дзень жанчын – 8 Сакавіка. Гэта свята тых, хто сваёй прыгажосцю, пяшчотай, абаяльнасцю і цяплом любові напаўняе сэрцы родных і блізкіх. 

З імем жанчыны асацыіруецца ўсё найлепшае. Вы заўсёды былі і застаецеся ўвасабленнем душэўнай цеплыні і шчодрасці, крыніцай дабра, цярпення і прыгажосці. Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцямі і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце краіны і сямейны дабрабыт. Сваёй энергіяй і ініцыятывай вы забяспечваеце далейшы росквіт роднай Міншчыны і Рэспублікі Беларусь.

Сардэчна віншую вас са святам. Жадаю, каб кожны дзень быў напоўнены мірам і радасцю, клопатам і ўвагай родных і блізкіх людзей. Моцнага здароўя, поспехаў і добрага вясновага настрою.

Старшыня Мінскага абласнога

выканаўчага камітэта Б. В. БАТУРА.

 

Дарагія прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём жанчын.

Гэта цудоўнае свята – прызнанне ў вялікай павазе да вас. Сапраўднае захапленне выклікаюць духоўная дасканаласць, мудрасць, прыгажосць беларускіх жанчын.

Ваша самаадданая праца на карысць беларускага народа не можа не выклікаць захаплення. Ад усёй душы ўдзячны за тое, што вашымі стараннямі жывуць народныя традыцыі, сувязь пакаленняў і моц сямейных адносін.

Мілыя жанчыны! Жадаем, каб мужчынская ўвага і любоў заставаліся пастаяннымі спадарожнікамі вашага жыцця, каб заўжды побач былі павага і клопат блізкіх людзей. Няхай першае веснавое свята падорыць святочны настрой і радасць.

Здароўя, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы, ажыццяўлення самых запаветных мар.

Будзьце заўжды прыгожымі, жаданымі і шчаслівымі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

8 Сакавіка – першае свята вясны. А вясна – гэта заўсёды ўвасабленне прыгажосці, сімвал абнаўлення і светлай надзеі. І хоць ідзе час, змяняецца наша жыццё, аднак нязменна важнымі і дарагімі застаюцца жаночыя пяшчота і дабрыня, абаяльнасць і прыгажосць, душэўнае хараство і прывабнасць.

Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за ваш мацярынскі клопат, працалюбства, жыццесцвярджальны аптымізм.

Няхай заўсёды ў вашых сем’ях пануюць гармонія і шчырасць, дабрабыт і ўтульнасць, клопат і ўвага родных і блізкіх.

Здароўя вам, удачы і шчасця.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

І. БАГАТКА, У. СІНЯКОЎ.

 

 

Нашы мілыя, шаноўныя жанчыны!

З нагоды ўзнёслага сакавіцкага свята прыміце словы віншавання. Роля жанчыны ў грамадстве ва ўсе часы была і застаецца значнай, менавіта вы з’яўляецеся духоўнай апорай, надзейнымі захавальніцамі сямейнага ачага. Жадаю, каб вашы дамы заўсёды поўніліся шчасцем, сонечнай радасцю, прамяністым цяплом нязгаснага кахання і павагі.

Моцнага здароўя вам і вашым родным, блізкім, нястомнай жыццёвай энергіі і прыўзнятага настрою не толькі ў гэтыя сакавіцкія дні.

Зоя Мікалаеўна ДУБІНА,

старшыня РА “Беларускі саюз жанчын”.

 



Добавить комментарий