8 САКАВІКА – ДЗЕНЬ ЖАНОЦКАСЦІ, ВЯСНЫ І СВЯТЛА…

Общество

Жанчына – пачатак чалавечага жыцця. Жанчына – крыніца пяшчоты, клопату, натхнення. Жанчына – суцяшэнне ў роспачы, апора ў бядзе. Жанчына – цёплае хатняе святло ў жыццёвай віхуры. І таму не выпадкова, што ў сваёй абсалютнай большасці чалавек у белым медыцынскім халаце – таксама жанчына. Калі да прафесіяналізму, вопыту і цярплівасці дадаецца яшчэ і чароўная жаночая ўсмешка, то станоўчы вынік лячэння проста гарантаваны! Урач-неўролаг Анжаліка Яжэвіч, старшая медсястра паліклінікі Наталля Пракопчык, старшая медсястра інфекцыйнага аддзялення Таццяна Азарэвіч, галоўная медсястра Цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Бітэль, урач-отарыналарынголаг Анастасія Навуменка, загадчык стаматалагічнага аддзялення Марыя Жыгала – жанчыны, што зрабілі сэнсам свайго жыцця служэнне іншым людзям, барацьбу за самы галоўны ў жыцці скарб – здароўе. Дзякуй вам за вашу невымоўна высакародную, самаадданую і шчырую працу! Няхай святло сённяшняга цудоўнага свята пуцяводнай зоркай асвятляе ўсё ваша жыццё!

Тэкст і фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *