ТАЛЕНТУ ЎЗЛЁТ

Общество

Вакальныя здольнасці Аксаны ШЧЭЦЬКІ (Сутугінай) з Івянца адточаны, як брыльянт. Працай, настойлівасцю, рэгулярнымі рэпетыцыямі.

Яна спявае сэрцам! Прыгожы голас у гармоніі са знешняй абаяльнасцю гэтай жанчыны міжволі заварожваюць гледачоў. Аксана – нязменная ўдзельніца многіх канцэртных праграм, якія ладзяцца не толькі ў нашым раёне з нагоды знамянальных дат і падзей.

Нядаўна таленавітая івянчанка прымала ўдзел у конкурсе, прысвечаным творчасці знакамітай польскай спявачкі мінулага стагоддзя – Ганны Герман.

Выступленне адбылося ў  зале “Прэм’ера”, што па вуліцы К. Маркса ў сталіцы рэспублікі. Арганізатарамі конкурсу выступіла пасольства Рэспублікі Польшча пры садзейнічанні Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Наша зямлячка па свайму майстэрству аказалася непераўзыдзенай салісткай. Віншуем з чарговай творчай перамогай і цудоўным святам вясны!

Тэкст і фота

Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий