ПАЛІВАМ ЗАБЯСПЕЧВАЕ ЛЕСАГАСПАДАРКА

Общество

З лютага гэтага года вопытны лясгас цалкам забяспечвае драўняным палівам цеплакрыніцы жылкамунгаса.

А гэта значыць, што клопат пра цяпло і ўтульнасць у нашых кватэрах у ацяпляльны сезон лёг і на плечы раённай лесагаспадаркі.

Адпаведнае рашэнне было прынята Мінаблвыканкамам 10 лютага, каб знізіць затраты па забеспячэнні жыллёва-камунальных гаспадарак мясцовымі відамі паліва. У якасці так званай кампенсацыі за паслугу, а таксама дзеля павелічэння магчымасцей прадпрыемства ў дастаўцы паліва жылкамунгас бязвыплатна перадаў лесагаспадарцы дзве адзінкі лесанарыхтоўчай тэхнікі: тралёвачны трактар і аўтамабіль МАЗ, абсталяваны гідраманіпулятарам, з прычэпам.

В. а. дырэктара ДВЛГУ “Валожынскі вопытны лясгас” Сяргей Мікалаевіч Мікеня расказаў, што толькі за дваццаць дзён лютага, калі трымаліся моцныя маразы, лясгас паставіў камунальшчыкам каля 2 тысяч метраў кубічных драўнянага паліва, а гэта больш за 50 лесавозаў. На прамежкавых складах раёна ўжо ёсць і адпаведны яго запас.

Такі эксперымент, акрамя Валожынскага, праводзіцца ў Крупскім і Чэрвенскім раёнах. Калі ён дасць станоўчыя вынікі, на забеспячэнне камунальшчыкаў палівам з наступнага года пяройдуць лесагаспадаркі ўсіх раёнаў вобласці.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий