ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

Общество

Тое, што кожная жанчына ад прыроды крыху чараўніца, вядома даўно. І безжыццёвая зямля пад яе клапатлівымі рукамі расцвітае вясёлкаю кветак. І кволая зеляніна, апрацаваная яе цярпеннем ды ўменнем, дорыць сакавітую, важкую ягаду. І сумная шэрая тканіна пад яе іголкай ажывае казачнымі кветкамі ды пачуццём утульнасці. Аднак самы найвышэйшы цуд, на які здольна толькі жанчына, гэта магчымасць стаць брамай для новага чалавечага жыцця, магчымасць стаць маці.

Ганна Міхайлаўна Канановіч вядома многім як выдатны кіраўнік аддзела па справах моладзі райвыканкама. Аднак літаральна некалькі дзён таму яна пачала асвойваць зусім новае чароўнае амплуа – амплуа маці. Цяпер яе галоўнай справай стане толькі што народжаны багатыр-сынок. У гэты святочны дзень мы шчыра зычым шчасця, здароўя, радасці і самой Ганне Міхайлаўне, і яе першынцу!

Андрэй Захаранка.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *