такую думку ў чарговы раз выказаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта ў час прэс-канферэнцыі з удзелам журналістаў рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных СМІ.
Год якаснага прарыву
Асноўным блокам абмеркаваных пытанняў стаў эканамічны. Бо эканоміка – магістральны шлях да поспеху, яна – галоўная рэйтынгавая пляцоўка сталічнага рэгіёна. У сваім выступленні Барыс Васільевіч Батура, у прыватнасці, зазначыў, што 2012 год – гэта год якаснага прарыву. Сёлета наша вобласць павінна сур’ёзна прыбавіць па асноўных паказчыках прагнозу. Будзе развівацца экспартаарыентаваная вытворчасць, пастаўкі прадукцыі на экспарт таксама павінны адчувальна павялічыцца. У гэтым годзе ставіцца задача прыцягнуць інвестыцый на 32 трыльёны рублёў.
Адзін з прыярытэтных напрамкаў – развіццё прадпрымальніцтва. У мінулым годзе ў вобласці ад гэтага віду дзейнасці папаўненне бюджэту склала 31 працэнт, на канец пяцігодкі мяркуецца выйсці на 50-працэнтны паказчык. У кожным раёне вобласці паспяхова функцыянуюць цэнтры ці інкубатары па развіцці прадпрымальніцкага руху.
Б. В. Батура паведаміў журналістам, што ў вобласці створана “Школьная кампанія”, якая займаецца прыцягненнем і ўкараненнем інвестыцый. Дзеці зарабляюць грошы не толькі для ўстаноў, дзе яны вучацца, але і для саміх сябе. Заслугоўваць павагі і падтрымкі падыходы да гэтай справы ў Вілейскім раёне.
Аснова – аграрны сектар
Старшыня аблвыканкама ў ліку важных стратэгічных напрамкаў развіцця вобласці назваў і аграпрамысловы комплекс, бо чацвёртую частку валавой прадукцыі нашай рэспублікі фарміруе менавіта Мінская вобласць. У бягучым годзе плануецца сабраць 2,5 мільёна тон зерня ў засекавай вазе (з улікам ураджаю кукурузы). Будзе выконвацца і праграма па рэканструкцыі, тэхпераўзбраенні і мадэрнізацыі жывёлагадоўчых фермаў. 350 гаспадарак вобласці ў абавязковым парадку павінны мець па адной сучаснай ферме з даільнымі заламі, кожны з якіх абыдзецца прыкладна ў 2-3 мільярды рублёў. Затраты, вядома, на гэтыя мэты вялікія, але ёсць і падставы для такіх амбіцыйных планаў. Прапрацоўваюцца і пытанні лізінгу.
Калі малочная галіна развіваецца больш-менш стабільна, то ў мясной, як падкрэсліў Б. В. Батура, трэба адчувальна падцягнуць вытворчыя паказчыкі. На жаль, Мінская вобласць па прывагах свінагадоўлі займае апошняе месца ў рэспубліцы. У студзені гэту сітуацыю істотна паправілі, але, зразумела, што карэнным чынам можна палепшыць яе толькі шляхам укаранення сучасных тэхналогій вытворчасці.
У сталічным рэгіёне будуць узводзіцца новыя свінагадоўчыя комплексы. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць такіх аб’ектаў: пяць – на 24 тысячы галоў, і адзін комплекс на 100 тысяч галоў. Будаўніцтва вытворчых памяшканняў ужо распачата.
Ідзе пошук інвестараў для развіцця іншых напрамкаў жывёлагадоўлі. Іранская фірма прыступіла да ўзвядзення комплексу авечкагадоўлі ў Лагойскім раёне. З дапамогай ізраільскіх інвестараў у вобласці плануецца пабудаваць і ферму па вырошчванні індыкоў.
У жывёлагадоўчай галіне значная ўвага адводзіцца селекцыйнай рабоце, прадоўжыцца і працэс рэфармавання сельгаспрадпрыемстваў на шляху іх значнага ўзбуйнення.
Перспектыўны ход
Прадумана займаюцца на Міншчыне і кадравай палітыкай. Прынята рашэнне стварыць чатыры цэнтры па падрыхтоўцы кіруючых кадраў для АПК. Да гэтага далучаны і асноўныя сельскагаспадарчыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Такія цэнтры размесцяцца ў агракамбінатах “Сноў”, “Дзяржынскі”, “Ждановічы”, а таксама на Першай Мінскай птушкафабрыцы. Пасля заканчэння чатырох курсаў у ВНУ, спецыяльна падабраная група студэнтаў цэлы год будзе праходзіць стажыроўку і навучанне на названых вышэй прадпрыемствах, каб зарэкамендаваць сябе патэнцыяльнымі кіраўнікамі сельгасвытворчасці.
Рэальнасць інвестпраектаў
У час прэс-канферэнцыі падкрэслівалася, што ў Мінскай вобласці паспяхова развіваецца лагістычны напрамак. Будзе ўзведзена 17 лагістычных цэнтраў, 4 з іх здадзены ў эксплуатацыю летась, на гэтыя мэты зрасходавана 100 мільёнаў долараў ЗША.
Сярод маштабных інвестыцыйных праектаў бліжэйшай перспектывы кіраўнік сталічнай вертыкалі ўлады назваў будаўніцтва заводаў па вытворчасці легкавых аўтамабіляў і па выпуску электрычак, а таксама трамваяў і тралейбусаў. Апошні праект ажыццяўляецца сумесна са швейцарцамі. Прадпрыемствы размесцяцца ў свабоднай эканамічнай зоне.
Прагучала і такая інфармацыя. Пяць вытворчасцей па выпуску лекавых прэпаратаў ужо адкрыты, у будучым дабавяцца яшчэ дзве, у тым ліку і па выпуску пратэзаў каленных суставаў. Расказаў кіраўнік вобласці і пра важнасць узвядзення з дапамогай Кітая Індустрыяльнага парку ў Смалявіцкім раёне.
Формула эканоміі
Журналісты на прэс-канферэнцыі пацікавіліся і стварэннем альтэрнатыўных крыніц энергіі. Высветлілася, што будуць зманціраваны біягазавыя ўстаноўкі на сцёках у Маладзечне, Барысаве, Салігорску, Слуцку. Дзве такія эфектыўныя ўстаноўкі ўжо працуюць у Слуцку і Заслаўі. Згодна з Праграмамі энергазберажэння плануецца ўзвядзенне ў рэгіёнах вобласці ветраўстановак, а таксама атрыманне энергіі на цеплапомпах.
У ліку актуальных пытанняў, якія прагучалі на прэс-канферэнцыі, былі і звязаныя са зваротамі грамадзян, новымі ўмовамі крэдытавання жыллёвага будаўніцтва, выдзяленнем зямельных участкаў пад будаўніцтва індывідуальных дамоў. У прыватнасці, адказваючы на апошняе пытанне, Барыс Васільевіч зазначыў, што найбольш мэтазгодна асвойваць пустуючыя ўчасткі ў населеных пунктах, а не шукаць новыя пляцоўкі.
Ірына ПАШКЕВІЧ.