Дзень інфармавання насельніцтва

Общество

Чарговы Дзень інфармавання насельніцтва “Забеспячэнне сацыяльнай абароненасці, павышэнне якасці жыцця ветэранаў Мінскай вобласці” быў прымеркаваны да юбілейнай даты – 25-годдзя дзейнасці грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Сёння на Міншчыне жывуць больш за 302 тысячы ветэранаў, сярод якіх 8942 ветэраны вайны і асобы, якія пацярпелі ад паследкаў вайны, 4087 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання. Іх інтарэсы прадстаўляюць 1 абласная, 22 раённыя, 1 гарадская і 809 пярвічных ветэранскіх арганізацый. Асаблівая ўвага з боку ўлады надаецца пенсіённаму забеспячэнню ветэранаў. Да пенсій прадугледжаны надбаўкі і павышэнні. Як дадатковая матэрыяльная падтрымка, выплачана адначасовая грашовая дапамога. Работа па павышэнні ўзроўню пенсій працягваецца і сёлета.

Летась па выніках праведзеных абследаванняў была аказана дапамога больш чым 1300 маючым у ёй патрэбу на агульную суму 239,8 мільёна рублёў. 4,3 мільярда рублёў ў мінулым годзе зрасходавана на забеспячэнне інвалідаў (у тым ліку інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны) тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, сёлета на гэтыя мэты выдзелена 6,9 мільярда рублёў. Створаны дастойныя ўмовы работы Саветаў ветэранаў усіх узроўняў. У цэлым, органы ўлады і юрыдычныя асобы ахапілі рознымі відамі дапамогі 38 тысяч ветэранаў, і гэта работа працягваецца.

 



Добавить комментарий