СУСЕДЗЯЎ НЕ ВЫБІРАЮЦЬ

Культура

На старасці гадоў, асабліва ў буйным горадзе, міжволі адчуваеш гнятлівы цяжар мітусні, пачынае раздражняць пастаянны шум,  надакучлівая штурханіна ў транспарце, на рынках.

Душой чалавек цягнецца да спакою, цішыні, але разам з тым ён адчайна баіцца поўнай адзіноты. Доўга раздумвалі Людміла з Антонам, перш чым пакінулі тлумны Мінск і падаліся ў вёску, дзе некалі нарадзіліся.

Старая хатка, куды шмат гадоў прыязджалі як дачнікі, даўно вабіла-клікала да сябе. Утульная, шыкоўна абстаўленая сталічная кватэра пачала «давіць на псіхіку». Хацелася вырвацца з чатырох сцен і нарэшце спазнаць асалоду ад жыцця на ўлонні прыроды. У гарадской кватэры чамусьці нават дыхаць стала цяжэй. Асабліва змрочныя эмоцыі выклікала сцяна справа. За ёй жылі суседзі, дзе дэбош, шумныя разборкі лічыліся звычайнымі ў раскладзе іх сямейнага жыцця. Зверху таксама даймалі залішне энергічныя жыльцы: то вечнымі рамонтнымі работамі, то гучнай музыкай, то брыдкай лаянкай, а то і ўсім гэтым разам.

Калі Людміла і Антон працавалі, то звычайна вярталіся ў кватэру толькі вечарам, тады незайздроснае суседства ім не вельмі дакучала. Тым больш, што на выхадныя звычайна выбіраліся ў вёску. А вось калі пайшлі на заслужаную пенсію, то не толькі вечарамі прыходзілася вытрымліваць псіхалагічную атаку з боку шумных суседзяў, а цярпець дыскамфорт суткамі навылёт. Выйсця не было: гарадскую жылплошчу вырашылі здаць кватарантам. І старая хатка ў вёсцы цяпер аказалася так дарэчы, яна гасцінна прытуліла іх. Людміла і Антон не раз дакаралі сябе, што быў час, калі аднойчы яны хацелі прадаць сваё лецішча ў вёсцы…

Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий