КАБ НЕ ТРАПІЦЬ У ПАСТКУ СНІДУ

Общество

Шматгадовыя назіранні і даследаванні паказалі, што перыяд з моманту заражэння СНІДам да клінічных праяў складае ў сярэднім 10-12 гадоў.

Варта адзначыць, што гэтыя лічбы з’яўляюцца ўсярэдненымі. Вызначаная колькасць інфіцыраваных захворваюць праз 2-3 гады пасля заражэння, іншая катэгорыя хворых не адчувае на сабе праяў СНІДу і праз 12 гадоў.

Самым надзейным спосабам прафілактыкі СНІДу застаецца здаровы лад жыцця, адмова ад наркотыкаў, устрыманне ад дашлюбных, выпадковых і бязладных палавых сувязяў, вернасць палавому партнёру.

Першыя прыкметы СНІДу часта нагадваюць сімптомы грыпу ці ВРВІ. Адчуваецца агульнае недамаганне, якое можа суправаджацца павышэннем тэмпературы, расстройствам страўнікава-кішачнага тракту. Часта павялічваюцца лімфатычныя вузлы, баліць горла. Але гэтыя сімптомы хутка праходзяць і не выклікаюць у ВІЧ-інфіцыраваных належных турбот. Адзіны спосаб выявіць захворванне – здаць аналіз на наяўнасць ВІЧ-інфекцыі. Здаць аналіз ананімна можна ў Валожынскай паліклініцы, звярнуўшыся ў кабінет № 45 або па тэлефоне 55-8-30.

 



Добавить комментарий