ПАСЯЎНАЯ Ў БЯСПЕЧНЫМ РЭЖЫМЕ

Общество

Міжрэгіянальны семінар “Пасяўная кампанія-2012 – бяспечная, здаровая і дастойная праца” прайшоў нядаўна ў Маладзечне.

У ім прынялі ўдзел кіраўнікі, галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы арганізацый АПК і райаграсервіса, спецыялісты па ахове працы ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў Валожынскага, Мінскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

У ліку асноўных разглядалася пытанне аб правядзенні сёлетняй пасяўной кампаніі ў бяспечным рэжыме. У апошнія гады падчас сяўбы на Міншчыне не было зафіксавана выпадкаў траўматызму з цяжкімі вынікамі. Аднак, нягледзячы на гэта, аналіз паказвае, што многія наймальнікі, кіраўнікі звяртаюць увагу ў першую чаргу на вытворчыя паказчыкі, а пытанні бяспекі людзей адыходзяць на другі план. У выніку – шматлікія парушэнні: выкарыстоўваецца няспраўная сельгастэхніка, адсутнічаюць на ёй ахоўныя агароджванні і прыстасаванні, трактарысты-машыністы дапускаюцца да працы без інструктажу і праверкі ведаў па тэхніцы бяспекі, работнікі не забяспечаны спецадзеннем і спецабуткам. У некаторых сельгаспрадпрыемствах не распрацаваны бяспечныя маршруты для пераезду тэхнікі з аднаго ўчастка на другі, нярэдка сустракаюцца выпадкі, калі работнікаў перавозяць у машынах, якія спецыяльна не абсталяваны для гэтых мэт. Кантроль за працоўнай дысцыплінай – таксама не менш важны момант. Па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема ўжывання на працоўных месцах алкаголю. Шмат гаварылася на семінары і пра забеспячэнне пажарнай бяспекі на пасяўны перыяд у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.

20 сакавіка на базе СВК “Пяршаі-2003” будзе праведзены і раённы семінар па гэтай тэме.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий