Паважаныя ветэраны Міншчыны!

Общество

Сардэчна віншую вас з 25-годдзем утварэння Мінскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Гэта не проста дата, а вялікая падзея.

Вопыт і мудрасць ва ўсе часы ў любым грамадстве застаюцца запатрабаванымі. Важна, каб не забывалася лепшае з жыццёвага вопыту, а перадавалася новым пакаленням, назапашвалася і актыўна працавала на будучыню.

Асабліва шмат вамі робіцца па ўсталяванні міру і згоды ў нашым агульным доме, дзякуючы чаму наша краіна жыве спакойна, будуе жыллё, развівае эканоміку, умацоўвае сацыяльную сферу.

Вялікі вам дзякуй за неацэнную працу па выхаванні падрастаючага пакалення ў духу слаўных баявых і працоўных традыцый. Вы – свайго роду жывая ніць, якая звязвае старэйшае пакаленне з моладдзю і дазваляе перадаць ім усё добрае, што складае аснову гэтых узаемаадносін.

Нам так хочацца, каб вы былі з намі заўсёды, таму што мы разумеем і цэнім вашу гістарычную ролю ў лёсе Радзімы.

Жадаю вам здаровага даўгалецця і дабрабыту.

З павагай і падзякай – Барыс БАТУРА,

старшыня Мінаблвыканкама.

 



Добавить комментарий