АТРЫМАЛІ СВОЙ ПАШПАРТ

Официально

У мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры прайшла акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 38 лепшых вучняў раёна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі свой пашпарт.

Гімназісты Анастасія СТАНКЕВІЧ, Андрэй ШАРКО, Анастасія ШАКУН і Кацярына ЛІТВІН запомняць гэты дзень надоўга. Самы важны дакумент, які дае пуцёўку ў дарослае жыццё, а таксама Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” шаснаццацігадовым школьнікам уручылі намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Р. М. Русакевіч. У кожнага з маладых людзей, якія былі запрошаны на свята, ёсць вучэбныя, творчыя, спартыўныя дасягненні, таму імі, энергічнымі, адказнымі і нераўнадушнымі, па праве ганарацца і іх родныя навучальныя ўстановы, і Валожыншчына.

Павіншавалі моладзь з урачыстым момантам і стварылі добры настрой у час акцыі і сталічныя артысты – саліст вядомага маладзёжнага гурта “Дзядзя Ваня” Іван Вабішчэвіч і наша зямлячка, спявачка Алеся Сяргейчык.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий