ПАРАДАК – гэта норма і абавязак

Общество

Яшчэ на старце 2012 года раённы выканаўчы камітэт  рашэннем № 51 зацвердзіў Мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. А 27 студзеня бягучага года прынята рашэнне № 97, якое таксама тычыцца гэтай важнай кампаніі.

Перад усімі аддзеламі і службамі райвыканкама, прафесіянальная дзейнасць якіх непасрэдна звязана з добраўпарадкаваннем, пастаўлены канкрэтныя задачы. На вясну традыцыйна прыпадае пік асноўных работ, але і ў іншыя поры года хапае клопатаў па рамонце, афарбоўцы агароджаў, будынкаў, азеляненні тэрыторыі, скошванні пустазелля і г. д.

Згодна з прынятым рашэннем райвыканкама зацверджаны склад раённага штаба і рабочых груп па навядзенні парадку. За сельскімі Саветамі дэпутатаў замацаваны арганізацыі, прадпрыемствы для садзейнічання ў справе добраўпарадкавання.

Рабочыя групы займаюцца арганізацыйнай і кантрольнай работай. Прыродаахоўная, землеўпарадкавальная  і санітарная службы раёна наладжваюць рэйды-праверкі. Па фактах парушэнняў складаюцца пратаколы, выдаюцца прадпісанні, у адносінах да вінаватых прымаюцца меры адміністрацыйнага спагнання.

Наш кар.

 



Добавить комментарий