ПАСПЕЛІ АЦАНІЦЬ УТУЛЬНАСЦЬ І КАМФОРТ

Общество

Новае месца прапіскі, а разам з тым і сучаснае аблічча набыў буфет цэнтральнай раённай бальніцы, адкрыццё якога адбылося 19 сакавіка. Зараз кропка грамадскага харчавання размяшчаецца ў будынку райпаліклінікі. 

Усе, хто ўжо наведаўся сюды, паспелі ацаніць утульнасць і камфорт інтэр’еру, зручнасць новага абсталявання, значна пашыраны асартымент прапануемых тавараў. Вялікі выбар тут кандытарскіх вырабаў, сокаў і фруктаў, кулінарных прысмакаў. Пры неабходнасці можна добра падсілкавацца. Дарэчы, абсталяваны і 12 пасадачных месцаў, устаноўлены сталы для прыёму ежы. Своеасаблівай “изюминкой” установы стаў так званы “Журнал заказаў”. Кожны патэнцыяльны наведвальнік можа запісаць сюды свае гастранамічныя пажаданні, і назаўтра яны будуць выкананы.

На рамонт памяшкання і закупку абсталявання са сродкаў раённага бюджэту было выдаткавана 30 мільёнаў рублёў. І будаўнікі, а рамонтныя работы выконвала Валожынскае РБУ, і спецыялісты швейнага цэха райбыткамбіната, якія ўпрыгожвалі інтэр’ер, і работнікі райспажыўтаварыства, што па-ранейшаму забяспечвае буфет таварамі, прыклалі максімум намаганняў, каб ва ўсіх наведвальнікаў заставаліся толькі самыя прыемныя ўражанні.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий