Пра фрукты і ягады

Общество

Вы купілі ў запас некалькі лімонаў? Каб яны лепш захаваліся, пакладзіце іх у слоік, на дно якога насыпце слой солі.

Лімоны захоўваюцца свежымі доўгі час, калі іх пакласці ў гліняны посуд, напоўнены халоднай вадой, якую неабходна мяняць кожны дзень.

Апельсіны і лімоны доўга застаюцца свежымі, калі змазаць іх раслінным алеем, пакласці ў цэлафанавы пакет ці закрыты посуд і захоўваць у халодным месцы.

Калі ягады маліны чарвівыя, трэба апусціць іх перад чысткай у падсоленую ваду (на 1 л вады 2 ч. лыжкі солі). У такой вадзе чарвякі адразу ўсплывуць. Пасля гэтага прамыйце маліну праточнай вадой.

 



Добавить комментарий