Як упрыгожыць кашпо

Культура

Тыя, хто любіць вязаць кручком, могуць дэкарыраваць кашпо, звязаўшы далікатныя карункі і прыклеіўшы іх з дапамогай клею ПВА.

Можна упрыгожыць кашпо для кветак выразаным з фетру лісцем і кветкамі з сізалю. Прыляпіць іх да кашпо пры дапамозе клею ПВА.

Вельмі распаўсюджаная зараз тэхніка дэкупаж, ідэальна падыходзіць для дэкарыравання керамічных і пластмасавых кветкавых гаршкоў.

Даволі проста намаляваць прыгожую кветку, але не звычайнымі фарбамі, а структурнай акрылавай пастай.

А  наступны спосаб даступны нават дзецям і вельмі танны. Пасля рамонту і святаў у многіх застаюцца кавалачкі шпалераў, шчыльнай абгортачнай паперы, кардон. Разлажыце іх на стале, падумайце, як лепш спалучыць іх па колеры, малюнку. А далей усё проста: выразайце прамавугольнікі розных памераў і наклейвайце пры дапамозе клею “Момант” на ваша кашпо. Гэтак жа можна аформіць і скрыначку для нітак, шкатулку і нават перайначыць старую тумбачку, калі пафарбаваць яе ў прыдатны колер і размясціць такі калаж на скрынках.

 



Добавить комментарий