ЧАС ЗДАВАЦЬ АРСЕНАЛ

Закон и порядок

З 26 па 30 сакавіка органы ўнутраных спраў праводзяць аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”. Яго мэта – папярэджванне і прадухіленне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

За незаконны абарот і захаванне зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Але тыя, хто добраахвотна здае ўсё названае вышэй, вызваляецца і ад крымінальнай, і ад адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефонах “гарачай лініі” аддзела ўнутраных спраў райвыканкама 55-4-36 або 102 можна паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемых зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах,  таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

Ігар ШАКУН, начальнік РАУС.

 



Добавить комментарий