МІР У СЯМ’І – ГРАМАДСТВА БЕЗ НАСІЛЛЯ”

Общество

– пад такой назвай у раёне з 1 сакавіка па 1 красавіка праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя.

Яна арганізавана, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы насілля, выяўлення дрэннага сямейнага становішча, злачынстваў у адносінах да непаўналетніх, супрацьпраўных дзеянняў у сямейна-бытавых адносінах. У рамках акцыі спецыялісты ТЦСАН чыталі лекцыі, дэманстравалі мультымедыйныя прэзентацыі на тэму “Дамашнее насілле” для работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада і раёна. Яны пабывалі ў Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы, на Івянецкай птушкафабрыцы і інш. Так, сумесна з РАУС праведзена мерапрыемства “Дамашнее насілле. Тое, пра што не гавораць” для работнікаў Івянецкай птушкафабрыкі. На прадпрыемсвах і ва ўстановах распаўсюджваюцца буклеты з інфармацыяй па данай праблеме, а таксама з каардынатамі “службы дапамогі” пацярпелым ад насілля і “тэлефонам даверу” Мінскага абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя і наркалогія”. Праведзены пасяджэнні клубаў “Фрэгат” для дзяцей-сірот і “Сузор’е” для дзяўчат Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя па гэтай праблеме.

Вольга АКУЛЬСКАЯ,

загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі

і рэабілітацыі ТЦСАН.

 



Добавить комментарий