Я Б У МІЛІЦЫЮ ПАЙШОЎ…

Общество

Аддзел унутраных спраў райвыканкама запрашае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму навучання ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў і Магілёўскі вышэйшы каледж.

Уступныя іспыты: дзяржаўная мова (беларуская ці руская), матэматыка, грамадазнаўства – усе ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.

У названых ВНУ ўступныя іспыты праходзяць на 2 тыдні раней, чым у іншых. Гэта значыць, у выпадку непаступлення ёсць магчымасць падаць дакументы ў іншую навучальную ўстанову; бясплатнае забеспячэнне абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання; высокая стыпендыя – на дадзены момант каля 1 мільёна рублёў; высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі састаў; наяўнасць добрай навучальна-практычнай і спартыўнай базы і інш.

Заявы прымаюцца да 15 красавіка па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 17, РАУС, каб. № 2. Тэлефоны: 58815, 55352, Velcom 6730389.

Па гэтым жа адрасе і тэлефонных нумарах можна ўдакладніць інфармацыю і пра парадак паступлення на службу ў РАУС.

Аддзел кадраў РАУС.

 



Добавить комментарий