ШТРАФЫ ЗМЕНЯЦЦА

Закон и порядок

З 1 красавіка 2012 года ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленні памеру базавай велічыні”, згодна з якой базавая велічыня павялічыцца з 35 тысяч да 100 тысяч рублёў.

Спецыялісты філіяла Транспартнай інспекцыі за 2011 год правялі 1146 пазапланавых аператыўных праверак, падчас якіх выявілі 6612 парушэнняў, а да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2936 асоб. Агульная сума накладзеных штрафаў склала больш за 420 мільёнаў рублёў. Сярод самых частых парушэнняў – перавозкі пасажыраў без дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі. Улічваючы, што сума штрафа на індывідуальнага прадпрымальніка вагаецца ад 50 да 150 базавых велічынь (на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 базавых велічынь), няцяжка падлічыць, што стане яна роўнай 5-15 мільёнам рублёў (5-30 мільёнам).

За парушэнне вадзіцелем правіл перавозкі грузаў і пасажыраў прадугледжаны штраф да 4 базавых велічынь, за кіраванне транспартам без неабходных дакументаў – да 2 базавых велічынь. За язду на транспартным сродку, які не прайшоў тэхагляд, або допуск такога транспарту да ўдзелу ў дарожным руху адказнай асобай караецца штрафам ад 4 да 6 базавых велічынь. І так далей.

Такім чынам, перавозчыкі павінны зрабіць выбар на карысць работы без парушэнняў.

Георгій ЖУЛЕГА,

начальнік філіяла

Транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці.

 



Добавить комментарий