Навіны

Общество

Для якаснага гандлёвага забеспячэння насельніцтва вобласці прамысловымі таварамі і прадуктамі харчавання, сувенірнай, кніжнай і іншай прадукцыяй, сродкамі аховы раслін, насеннем, пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром у адпаведнасці з распараджэннем старшыні аблвыканкама Б. В. Батуры ў буйных гарадах Міншчыны пройдуць рэгіянальныя кірмашы. У іх прымуць удзел сельгаспрадпрыемствы, фермеры, арганізацыі гандлю і бытавога абслугоўвання, індывідуальныя прадпрымальнікі.

21 красавіка кірмаш пройдзе ў Маладзечне, 28 – у Вілейцы з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў Валожынскага раёна.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам I і II груп будзе аказана дапамога ў дастаўцы набытай прадукцыі.

 



Добавить комментарий