пад такім дэвізам у раёне прайшоў чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Гэтай жа тэме была прысвечана і спецаперацыя “Пешаход”, якая доўжылася амаль два тыдні.
За няпоўныя тры месяцы бягучага года за парушэнне Правілаў дарожнага руху ў раёне затрыманы 341 пешаход. Асноўныя парушэнні – пераход праезнай часткі дарогі ва неўстаноўленым месцы, асабліва ў цёмны час сутак і ў стане алкагольнага ап’янення, адсутнасць святлоадбівальных элементаў. Кожны з парушальнікаў заплаціў штраф.
З павелічэннем базавай велічыні мінімальны штраф за такія ж парушэнні ў красавіку складзе 100 тысяч рублёў, а калі пешаход быў яшчэ і ў нецвярозым стане, то ад 300 да 500 тысяч.
ДАІ звяртаецца да ўсіх пешаходаў: на дарозе нельга спяшацца! Перабягаючы праезную частку перад машынай, вы рызыкуеце самі і ствараеце нязручнасці і небяспеку для іншых. Вадзіцелям нагадваем: перш чым праехаць пешаходны пераход, неабходна знізіць хуткасць і ўпэўніцца ў тым, што на ім няма людзей.
Андрэй ЖУДРЫК,
старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ.