Общество

Пераступіўшы парог радзільнага аддзялення ў новым корпусе райбальніцы, немагчыма не захапляцца: тут многае нагадвае дарагую сталічную клініку. Светлыя прасторныя пакоі, сучасная аддзелка сцен, дэталёва падабраная мэбля і іншае абсталяванне, радзільныя і аперацыйныя, аснашчаныя навейшай медыцынскай апаратурай… Адчуваецца, што ўсё зроблена з любоўю. Напэўна, дзеля таго, каб унутраная радасць, шчасце ад нараджэння дзіцяці ў жанчыны гарманічна дапаўняліся знешняй прыгажосцю інтэр’еру і заспакаеннем: тое, што патрэбна, вось тут, пад рукой.

Жыхарка райцэнтра Аксана ГУЛЬБА таксама зрабіла свой выбар на карысць Валожынскага радзільнага аддзялення. І не пашкадавала. Пасля таго, як яе сынок-першынец з’явіўся на свет, маладой жанчыне прапанавалі пасляродавую палату павышанай камфортнасці, якая разлічана на дваіх: маці і немаўлятка. А па-сапраўднаму ацаніць усе “плюсы” змагла пазней, калі ўбачыла, наколькі зручна і прадумана яна абсталявана. “Я вельмі рада, – гаворыць Аксана, – што не трэба траціць каштоўны час на бытавыя клопаты, а можна цалкам аддацца новаму і нязведанаму пачуццю – шчасцю мацярынства”.

Тэкст і фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий