ВЯСНА Ў ПОЛЕ КЛІЧА!

Общество

Сёлета пад пасяўныя плошчы ў раёне адведзена 54947 гектараў.

25510 з іх зоймуць зерневыя і зернебабовыя: На 2005 гектарах урадлівых зямель будзе каласавацца азімая пшаніца, азімы трыцікале – на 7124, азімае жыта – на 5691 гектары.

Яравы ж клін у 2012 годзе складае 10690 гектрараў гаспадарчых палеткаў.

Згодна з зацверджанай райвыканкамам структурай пасяўных плошчаў, сёлета аднолькавыя па тэрыторыі ўчасткі – па 3000 гектараў кожны – зоймуць кукуруза на зерне і цукровыя буракі, 4000 гектараў адведзены пад рапс. “Другі хлеб” беларусаў – бульба – размесціцца на 400 гектарах, аграрыі выказваюць спадзяванні на добры яе ўраджай. Не здае “пазіцыі” і лён-даўгунец, а пад адна- і шматгадовыя травы адводзіцца 11666 гектараў сельгасугоддзяў.

Пакуль надвор’е не дазваляе ў поўным аб’ёме задзейнічаць тэхніку на палях і прыступіць да масавых работ. Але гэты момант ужо блізка. Сярод іншых да яго рыхтуецца і вадзіцель СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” Міхаіл Васільевіч БАЦЯН.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий