ЛАВІ, РЫБАЧОК, НА АДЗІН КРУЧОК

Закон и порядок

У мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы, у адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца абмежаванні і забароны на прамысловае і аматарскае рыбалоўства, лоўлю асобных відаў рыбы ў вызначаныя тэрміны, а таксама выкарыстанне асобных прылад і спосабаў рыбалоўства.

Лоўля ўсіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам у светлы час сутак з берага адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, падвойным або патройным кручком памерам не больш за № 10, па міжнароднай класіфікацыі № 1.

Таксама ўстанаўліваюцца забароны на:

– лоўлю сома звычайнага з 31 мая па 1 ліпеня;

– лоўлю прэснаводных крэветак з 1 красавіка па 15 чэрвеня;

– лоўлю рака вузкапалага з 15 кастрычніка па 15 ліпеня;

– лоўлю ментуза звычайнага з 25 снежня па 28 лютага.

 

КАБ НЕ ПЛАКАЛІ БЯРОЗЫ

Грамадзяне маюць права нарыхтоўваць драўняны сок на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтай мэты юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку.

У многіх лясгасах і лясніцтвах у сезон нарыхтоўкі можна набыць ужо нарыхтаваны бярозавік.

Нарыхтоўка драўнянага соку на землях, якія не адносяцца да земляў ляснога фонду, дазволеная на ўчастках драўняна-хмызняковай расліннасці, за выключэннем прыбярэжных палос водных аб’ектаў, у межах палос адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый, у населеных пунктах, у дэндралагічных парках, батанічных садах, у перададзеных пад ахову месцах пасялення дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у межах зон аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах курортаў, у месцах масавага адпачынку насельніцтва.

Г. Л. КАРАТКЕВІЧ,

намеснік начальніка Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і

расліннага свету.

 



Добавить комментарий