“ПІЯНЕР ГОДА-2012”.

Молодежный курьер

На працягу чатырох гадзін піянеры-лідары з шаснаццаці школ стараліся як мага ярчэй раскрыць свае арганізатарскія здольнасці, бліснуць арыгінальнасцю, здзівіць журы творчасцю і ўразіць знаходлівасцю.

На завочным этапе конкурсу “Да спраў на карысць Радзімы!” удзельнікі рыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю і прадастаўлялі матэрыялы, якія раскрываюць дзейнасць піянерскай дружыны. Другі тур “Самапрэзентацыя” – своеасаблівая візітная картка піянера, патрабаваў артыстызму і неардынарнасці, тут у кожнага піянера была свая каманда падтрымкі. “Колькі гадоў Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна?” – а ёй у маі споўніцца 90 – і на іншыя пытанні аб уставе, сімвалах, рытуалах і гісторыі піянерыі ўдзельнікі шукалі адказы ў трэцім туры “Піянеррынг”. Расказаць пра асабісты ўклад у развіццё Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, агітаваць за ўступленне ў яе рады юныя актывісты павінны былі ў апошнім туры аратарскага майстэрства “Я – піянер”.

У выніку трэцяе месца на конкурсе раздзялілі Крысціна Пятрашка з Вішнеўскай СШ і Карына Макоска з Ракава. Другімі сталі Алеся Русіновіч з СШ № 2 горада Валожына і Ірына Квач з Дорскай СШ. Самым ініцыятыўным і яркім “чырвоным гальштукам” журы палічыла дванаццацігадовую Яну Гідлеўскую з Яршэвіцкай сярэдняй школы. Таварыская і задорная дзяўчынка стала лепшай сярод 2383 піянераў Валожыншчыны. Піянерка разам са сваёй камандай будзе прадстаўляць раён на абласным этапе конкурсу.

Алена ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий