У КЛОПАТАХ АБ ЗДАРОЎІ І ПРАЦОЎНАЙ БЯСПЕЦЫ

Общество

Бяспека працы – пытанне, якое нельга ігнараваць. Нездарма штогадовай традыцыяй у раёне сталі семінары па ахове працы сярод арганізацый розных форм уласнасці. Адзін з іх прайшоў нядаўна на базе СВК “Пяршаі-2003” – гаспадаркі, якая на працягу многіх гадоў зарэкамендавала сябе ўзорнай і ў даным накірунку.

З уступным словам выступіў перад  удзельнікамі семінара намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па механізацыі А. П. Лябёдка. Кіраўнік агучыў вынікі праверак гатоўнасці арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна да пасяўной кампаніі, а таксама нагадаў, што 2012 год, згодна з Раённай праграмай па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, аб’яўлены таксама і Годам бяспекі працы ў АПК. А таму кіраўнікам і адказным асобам належыць яшчэ пільней клапаціцца пра здароўе і бяспеку работнікаў падчас рабочага працэсу, своечасова праводзіць інструктажы, правяраць і ўкамплектоўваць транспарт, а таксама звярнуць належную ўвагу на абслугоўванне тэхнікі ў палявых умовах.

Пры падвядзенні вынікаў семінара ў ліку іншых было прынята таксама рашэнне актывізаваць работу грамадскіх інспектараў па ахове працы. У несумненнай карысці ад дзейнасці гэтых людзей удзельнікі мерапрыемства пераканаліся, пабываўшы і азнаёміўшыся з умовамі працы ў майстэрні СВК “Пяршаі-2003” і на МТФ “Бурбаўшчына”.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий