НА КОНКУРСЕ – 300 РАБОТ

Общество

У Маладзечне прайшоў абласны конкурс-выстава “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, на якім было прадстаўлена больш за 300 работ школьнікаў з усіх раёнаў вобласці. Добра зарэкамендавалі сябе і нашы вучні. Работа з гліны “Эмблема Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных” шасцікласніцы Івянецкай СШ Надзеі Точкі заняла ганаровае 2-е месца ў намінацыі “Выраб”. Надзея займаецца ў гуртку лепкі, якім кіруе Уладзімір Львовіч Скрыпка, у Івянецкім Доме творчасці. А гурткоўцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Алена Цаюн і Паліна Макарэвіч прадставілі на конкурс кнігу “Паглядзі і падумай!”, выкананую ў тэхніцы “Валенне з воўны”. Над работай дзяўчаты працавалі пад кіраўніцтвам педагога цэнтра Наталлі Аляксандраўны Перападдзі. Добрай узнагародай для ўсіх стаў заахвочвальны прыз. Лепшыя работы будуць прадстаўлены на апошнім, рэспубліканскім, этапе.

 

Ва ўсіх навучальных і дашкольных установах раёна праводзілася рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі” ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны. У ходзе акцыі была арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі з прыцягненнем работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дэманстравалася пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка.

 



Добавить комментарий