Паважаныя жыхары Міншчыны!

Общество

Шчыра віншую вас са светлым святам Вялікадня. У гэтым годзе 8 красавіка яго адзначаюць католікі, 15 – праваслаўныя хрысціяне.

Уваскрэсенне Хрыстова, вытокі якога бяруць пачатак у глыбіні стагоддзяў, ва ўсім хрысціянскім свеце ўспрымаецца як вялікая ўрачыстасць, што сімвалізуе перамогу дабра над злом. Гэта свята прыносіць нам светлую радасць і надзею, вучыць жыць па евангельскіх запаведзях, рабіць добрыя справы на карысць Айчыны, аддаваць свой клопат тым, каму ён патрэбен. Жыццё па законах божых умацоўвае стабільнасць і згоду ў грамадстве, узаемапавагу прадстаўнікоў усіх веравызнанняў.

Няхай цяпло благадатнага свята Уваскрэсення Хрыстова сагравае вашы сем’і, умацоўвае мір і згоду ў іх. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, веснавога настрою, дабра і дастатку.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий