Паважаныя хрысціяне-католікі Валожыншчыны!

Общество

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Чыстая, узнёслая радасць  гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Гэтае свята дапамагае нам ўсвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае людям пра наша  вялікае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сям’ях. У гэты дзень, і за святочным сталом, і ў храме, вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міра і згоды, шчасця і здароўя.

Няхай гэтыя  святочныя дні стануць для вас, дарагія валожынцы, самымі радаснымі і шчаслівымі, сагрэюць  веснавым цяплом і натхняць на добрыя справы. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях!

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Кожную вясну прыходзіць у нашы дамы, душы і сэрцы вялікае і светлае свята – Уваскрэсенне Хрыстова. Яно ўспрымаецца як сімвал адраджэння, усяляе веру і аптымізм, напаўняе сэрцы пачуццём дабрыні, любові і надзеі.

Няхай жа прамяністае святло Вялікадня адорыць вас цяплом, прынясе ў кожны дом мір і згоду. Поспехаў ва ўсіх справах, моцнага здароўя, няхай сэрцы заўсёды будуць адкрыты шчырасці і цеплыні пачуццяў.

З павагай – І. Багатка, У. Сінякоў,

дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

 

У нядзелю вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць ВЯЛІКДЗЕНЬ. Шчыра віншую сваіх парафіян, усіх людзей, якія штодзённа імкнуцца да жыцця па хрысціянскіх запаведзях, якія пастаянна клапоцяцца пра збаўленне сваёй душы, з гэтай вялікай Урачыстасцю!

Дарагія браты і сёстры праваслаўныя, віншую вас з Вербнай Нядзеляй і Святой Пасхай, якая набліжаецца!

Дар радасці Уваскрэсення Сына Божага ляжыць у аснове свету. Гэта галоўная наша апора на жыццёвым шляху да збаўлення ў вечнасці. Вера з’яўляецца незвычайнай Божаю ласкай для кожнага чалавека, а міласэрны Бог у сваёй дабрыні паказвае Сябе людзям у постаці ўкрыжаванага і ўваскрэслага Сына.

Людзі выбіраюць розныя дарогі падчас зямной вандроўкі, жадаю ўсім ісці шляхам падпарадкавання волі Стварыцеля, шляхам добрых учынкаў, міласэрнай дапамогі церпячым, павагі адзін да аднаго, шляхам  пераможнай барацьбы з грахом. Свята Уваскрэсення Хрыстова падахвочвае кожнага хрысціяніна імкнуцца да жыцця ў паўнаце Божай любові.

Няхай у дні гэтай вялікай урачыстасці душу кожнага чалавека напаўняе непараўнальная радасць Пераможнага Уваскрэсення!

Благаслаўляю ўсіх парафіян у духу радаснага велікоднага “Алелюя!”

З павагай да ўсіх – Генрык АКАЛАТОВІЧ,

ксёндз доктар, пробашч касцёла Святога Юзафа ў Валожыне.

 

Адміністрацыя і прафкам раённага вузла паштовай сувязі шчыра і сардэчна віншуюць сваіх калег, сённяшніх і былых работнікаў з надыходзячымі светлымі і радаснымі святамі каталіцкай і праваслаўнай канфесій – Вялікаднем, святам Уваскрэсення Хрыста!

У Велікодныя дні абуджаецца зямля і адраджаецца прырода. Цуд Уваскрэсення Хрыста напаўняе сэрцы людзей святлом надзеі, веры і любові, робіць іх больш памяркоўнымі, добрымі, спагадлівымі. Няхай радасць гэтага свята прынясе згоду ў вашы сем’і, гармонію і спакой у вашы душы. Жадаем усім каталіцкім і праваслаўным хрысціянам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, плёну ў працы, поспехаў ва ўсіх справах і добрага настрою.

 



Добавить комментарий