“МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ-2012”

Официально

– вынікі штогадовага раённага конкурсу пад такой назвай былі падведзены сёлета ў рамках абласной акцыі “Кніга – крыніца ведаў”, якая нядаўна стартавала на Валожыншчыне.

Пераможцы, а гэта 12 найбольш адораных аўтараў вершаваных радкоў, вызначаны ў чатырох намінацыях. Прозай на гэты раз, на жаль, не парадаваў ніхто.

Конкурс “Маладыя галасы” ўжо больш за дзесяць гадоў ладзіцца ў раёне па ініцыятыве народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК пры фінансавай падтрымцы аддзела па справах моладзі райвыканкама. І кожны год ён выяўляе новых маладых і таленавітых аўтараў-школьнікаў.

У намінацыі “Прыхінуся да роднай зямлі”, у якой, дарэчы, намініравалася найбольшая колькасць твораў, абсалютную перамогу святкавала шасцікласніца СШ № 2 райцэнтра Алеся Морская, якая прадставіла на конкурс добрую падборку вершаў аб роднай прыродзе, роднай зямельцы. Другое месца падзялілі вучаніца 5 “Б” класа гімназіі № 1 г. Валожына Дар’я Цяшкевіч, вучань 6 “Б” класа СШ № 1 Мікіта Красоўскі і яго равеснік з Ракаўскай СШ Дзяніс Шпакоўскі. Спробы пяра адзінаццацікласніцы Багданаўскага ВПК Вікторыі Вайшнаровіч, пяцікласніцы Аліны Залатар і шасцікласніцы Ірыны Багдановіч з Івянецкай СШ былі ўдастоены дыпломаў III ступені. А ўручаў дыпломы і падарункі юным пераможцам ганаровы госць свята – першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомы беларускі паэт Генадзь Пашкоў.

Сакратар Мінскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Ласенка ўручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым у намінацыях “О, Кніга, Светлая Вялікасць” – вучаніцы 10 класа Яршэвіцкага ВПК Марыі Сліж; “Ты памятаеш першае спатканне” – дзесяцікласніцы Вішнеўскага ВПК Вікторыі Гардынец і зноў жа Марыі Сліж; “Смехатэрапія” – вучаніцам Івянецкай СШ Аліне Залатар (5 клас) і Кацярыне Скурат (11 клас).

Думаю, гэта мерапрыемства надоўга застанецца ў памяці юных аўтараў, дасць яшчэ большы імпульс іх творчасці.

Валянціна ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *