З ЛІКУ ПРАФЕСІЯНАЛАЎ…

Общество

На днях калегі з выдавецтва “СПЕЦ–АДРАС ЕЎРОПА” паведамілі  рэдакцыі добрую навіну. Інфармацыя пра Надзею Васільеўну Глускую, якая загадвае акушэрска-гінекалагічным аддзяленнем цэнтральнай раённай бальніцы, уключана ў другі  выпуск Вялікай Міжнароднай Энцыклапедыі “Лепшыя людзі”. Пропускам на такі прафесіянальны алімп стаў значны ўклад урача ў медыцыну. Н. В. Глуская ўзнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік аховы здароўя”, шматлікімі Ганаровымі граматамі. Больш падрабязна пра зямлячку можна будзе прачытаць у энцыклапедычнай рубрыцы “Слаўныя сыны і дочкі Беларусі”.

Інфармацыйны альманах выйдзе ў свет у маі гэтага года, ён з’явіцца і ў абанементных аддзелах Нацыянальнай і абласных бібліятэк.

 



Добавить комментарий