ВЯСНА НА ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ПОЛІ

Общество

Завяршылася чарговая падпісная кампанія. Статыстыка  сведчыць, што на друкаванае слова ў нашым раёне ёсць вялікі попыт. Больш за 17 тысяч экзэмпляраў цэнтральных, рэгіянальных і ведамасных газет і часопісаў будуць прыходзіць у дамы жыхароў раёна на працягу другога квартала.

У ліку перыядычных выданняў лідзіруе раённая газета. Некаторыя нашы чытачы яшчэ ў снежні мінулага года выпісалі мясцовую газету адразу на паўгода, больш за 5 тысяч чалавек падпісаліся і ў мінулым месяцы. У выніку агульны  тыраж “Працоўнай славы” склаў 6766 экзэмпляраў.

Не першы год наша газета займае трэцяе месца  ў вобласці (пасля Крупскай і Мядзельскай газет) па рэйтынгавай папулярнасці сярод падпісчыкаў.

Раёнка даволі паспяхова рэалізуецца і праз гандлёвую сетку. Многія чытаюць навіны і ў інтэрнэт-версіі газеты. Дарэчы, на нашым сайце самымі папулярнымі сталі наступныя матэрыялы: “Лепшы сябар – разумная кніга” – 2 566  праглядаў;  “Інтэрнэт-сайт газеты “Працоўная слава” быў станоўча адзначаны міністрам інфармацыі” – 1590 праглядаў; “Напалеон Банапарт на Валожыншчыне” – 1328 праглядаў наведвальнікамі сайта.

Рэдакцыя шчыра ўдзячна за правядзенне падпіскі ўсім паштальёнам, грамадскім распаўсюджвальнікам друку, ідэалагічным работнікам. Значная доля тыражу раёнкі прыпадае на гарадскія паштовыя аддзяленні, больш за паўтысячы чытачоў маем мы ў Івянцы, больш за 200 – у Гародзькаўскім, Багданаўскім, Вішнеўскім і іншых  сельсаветах. Важкія сумкі і ў паштальёнаў, якія разносяць адрасатам “Працоўную славу” ў Сакаўшчынскім, Ракаўскім, Пяршайскім, Узбалацкім сельсаветах.

 



Добавить комментарий