КАХАННЕ НЕ МАЕ МЕЖАЎ

Общество

Летась на Валожыншчыне было зарэгістравана 299 шлюбаў, з іх 14 (што складае 4,7 працэнта ад агульнай колькасці) – з замежнымі грамадзянамі. Такія шлюбы рэгіструюцца толькі аддзелам ЗАГС у райцэнтры.

Найбольш “інтэрнацыянальных” сем’яў створана з расіянамі – 9. 3-е грамадзян і 6 грамадзянак Расіі сталі нарачонымі нашых дзяўчат і хлопцаў. Уступіла ў шлюб з валожынцам і адна грамадзянка Украіны. Выбраў сабе ў жонкі нашу зямлячку грамадзянін Італіі. Значна шырэйшая геаграфія жаніхоў з Усходу: па аднаму шлюбу валожынкі заключылі з грамадзянамі Рэспублікі Таджыкістан, Азербайджана і Грузіі.

Сёлета ў раёне зарэгістраваны пакуль толькі адзін “інтэрнацыянальны” шлюб – з грамадзянкай Расіі.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий