МАРЫ ЗБЫВАЮЦЦА

Официально

Валожынскі бізнэс-праект Агенцтва па арганізацыі святочных мерапрыемстваў  быў прызнаны лепшым па выніках рэспубліканскага конкурсу маладзёжных бізнэс-праектаў “уКЛЮЧайся!” у намінацыі “Сфера паслуг”.

Яго распрацавалі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Нямкевіч і старшы дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне Святлана Равінская. Яны атрымалі дыплом пераможцы і грашовы грант у памеры 10 мільёнаў рублёў на рэалізацыю сваёй крэатыўнай задумы.

– Наша ідэя, – расказалі дзяўчаты, – вельмі цікавая і маштабная. Мы прапануем арганізаваць любое свята ад пачатку да канца. А гэта аздабленне памяшкання, афармленне запрашэнняў, сцэнарый правядзення, падарункі і г. д. Фінансавы разлік на конкурс зрабілі на прыкладзе вяселля. Перш чым прыступіць да рэалізацыі праекта, спачатку трэба зарэгістравацца як юрыдычная асоба, абсталяваць памяшканне, закупіць матэрыялы і зрабіць узоры. Наступным крокам стане рэкламны піяр. На пастаяннай аснове плануем задзейнічаць 4-5 чалавек, а астатніх будзем запрашаць па меры неабходнасці. Гэта добрая магчымасць падзарабіць школьнікам і студэнтам. У сваім бізнэс-праекце мы нават пралічылі, наколькі прадпрыемства будзе прыбытковым і праз які час яно акупіцца.

Усяго на конкурс паступіла больш за 150 маладзёжных бізнэс-праектаў і прапаноў, над якімі працавалі 500 маладых людзей. У фінал выйшлі толькі 18, а лепшымі прызнаны 3. Іх прэзентацыя праходзіла ў Рэспубліканскім Доме моладзі ў Мінску.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *