У раённым краязнаўчым музеі на выставе прадстаўлены каля 100 работ народных умельцаў-удзельнікаў клуба “Прырода і фантазія”.
Клуб дзейнічае пры Рэспубліканскім цэнтры ветэранаў. Кіраўнік гэтага гуртка Аляксандр Аляксандравіч Ляйко.
Тут можна ўбачыць карціны на бяросце, вышыўку, фларыстыку, акварэль, бацік і інш.