Культура

Міхась КУРЫЛА

 

Кніга – з крыламі, бы птушка,

што ў вышыні кліча нас;

кніга – нібы папялушка,

што вядзе нас на Парнас…

Вучыць – нібыта выкладчык,

настаўляе – як настаўніца,

кніга – лепшы наш дарадчык,

з кім не грэх парадзіцца

пра жыццёвыя праблемы,

іх уток і грук…

Розум голы, як палена,

толькі кнігу пусціш з рук.

Кніга – набытак… І ўнікальны,

вопыт духоўны, наш скарб на зямлі;

кніга – знак сакраментальны,

каб мы мову шанавалі,

край свой бераглі!..

Кніга – консул і разведчык,

Воін, змагар і баец…

Кніга – пакліча і адгукнецца:

попелам стане – рэхам пральецца,

але з табой, чалавек, застанецца,

бо яна спраў тваіх годных вянец!..

 



Добавить комментарий