ПРАЯВІЦЕ ДАБРАЧЫННАСЦЬ!

Общество

Сёлета 25-ці гадовы старшы лейтэнант ВПС і войск ППА Уладзімір Моняк падчас выбуху ў доме вёскі Малінаўка Лагойскага раёна атрымаў траўму нагі і мае патрэбу ў доўгачасовым дарагім лячэнні і пратэзаванні.

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа аб’явіла збор грашовых сродкаў для аказання дапамогі ў лячэнні У. Моняка.

Грашовыя сродкі можна пералічваць на разліковы рахунак Мінскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа. Справаздача аб аказанні дапамогі будзе надрукавана ў СМІ і размешчана на сайце БАЧК.

Разліковы рахунак 3015006443719, аддзяленне № 537 ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код 739, УНН 100648873, атрымальнік Мінская абласная арганізацыя Беларуская арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа з абавязковай паметкай «на лячэнне Уладзіміра Моняка».

 



Добавить комментарий