Асабісты прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве будзе праводзіцца па аўторках з 10.00 да 13.00 у кабінетах № 1 і № 18 раённага ваеннага камісарыята; кансультацыі па тэлефонах: 55-2-78, 55-4-37 (па чацвяргах з 10.00 да 13.00).
Выпіска з рашэння Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 18.10.2010 г. № 1260 “Аб чарговым прызыве на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку-снежні 2010 г. і студзені 2011 г. грамадзян 1983-1993 гадоў нараджэння”.
п. 5. Грамадзянам, што атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу, прыбыць у ваенны камісарыят па адрасу: г. Валожын, пл. Свабоды, 4 з 1 лістапада 2010 года па 1 студзеня 2011 года. Пры сабе мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу.