Общество

Галоўны заатэхнік ДП «Івянецкая птушкафабрыка» Браніслаў Францавіч РОЖЭК ужо 13 гадоў сочыць за сваімі аперанымі падапечнымі, пагалоўе якіх у апошні час вырасла ў 4 разы – да 70 тысяч асобін. Ад назначанага спецыялістам рацыёну, рэжыму кармлення і іншых не менш важных складаючых залежаць асноўныя вытворчыя паказчыкі прадпрыемства. Адказна і прафесіянальна Браніслаў Францавіч падыходзіць да сваіх абавязкаў, часта ініцыіруе сумесныя з ветурачом абходы, падчас якіх ўважліва даследуецца стан кожнай птушкі і ўзровень яе рэпрадукцыйнасці: менавіта гэтыя фактары іграюць адну з вызначальных роляў у павышэнні эканамічнага патэнцыялу арганізацыі.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий