ПАЛЯВАННЕ НА ГЛУШЦА І ЦЕЦЕРУКА

Общество

Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе аб адкрыцці палявання на самцоў глушца і цецерука.

Паляваць можна да 30 красавіка наразной паляўнічай зброяй з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоўлей2 і гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем зараджаных шротам (дробью) патронаў з 3.00 да 9.00. На глушца дазволена паляванне ружэйным спосабам на таках з падыходу і з засады, на цецерука – толькі з засады

Разам з тым абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць і караецца штрафам ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй ружжаў, іншых прылад палявання, ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Вадзім ВАРАБЕЙ,

дзяржаўны інспектар абласной інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *