Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.
Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу жыцця, абуджэнне і абнаўленне ўнутранага свету чалавека. Яно раскрывае сапраўдны сэнс хрысціянства, які накіроўвае нас на дараванне і любоў.
У гэтыя святочныя дні сэрцы вернікаў поўняцца пачуццём глыбокай радасці і імкненнем рабіць добрыя справы, дарыць цяпло і клопат усім, каму патрабуюцца спагада і сапраўдная міласэрднасць.
У такія дні людзей аб’ядноўвае радасць перамогі жыцця. “Радуйцеся!” – гучыць у храмах пасхальны заклік. І зноў, як і дзве тысячы гадоў назад, сэрцы напаўняюцца верай і надзеяй, а ў сем’ях нашых пануюць узаемаразуменне і павага.
Дарагія сябры, няхай гэтыя цудоўныя веснавыя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі. Няхай узнёслы пасхальны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаем вам, дарагія Валожынцы, здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды вялікага свята – Уваскрэсення Хрыстова!
Велікодныя ўрачыстасці заўсёды ўспрымаюцца як сімвал адраджэння, дораць нам веру і аптымізм, заклікаюць да духоўнага адзінства і згоды.
Няхай гэтыя святочныя дні дапамагаюць і надалей падтрымліваць атмасферу дабра і ўзаемаразумення, любові і шчырасці. Невычэрпных вам духоўных сіл, жыццёвага аптымізму, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.
З глыбокай павагай – дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу І. Багатка, У. Сінякоў.