ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ

Общество

З 21 па 28 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў краіне стартуе акцыя «Тыдзень лесу-2012». Сёлета яна прысвячаецца 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. «Тыдзень лесу» пройдзе ў падтрымку Года кнігі.

Арганізацыі Мінлясгаса сумесна з краязнаўчымі і літаратурнымі музеямі арганізуюць памятныя пасадкі лясных ці ландшафтных культур, алей і сквераў у месцах, гістарычна звязаных з жыццём і творчасцю класікаў беларускай літаратуры. Да ўдзелу ў акцыі плануецца запрасіць шырокае кола прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, вучнёўства і ветэранаў. 6 красавіка пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Сяргей МІКЕНЯ.

 

У Валожынскім лясгасе ўжо сфарміравана рабочая група для правядзення акцыі. Каб паўдзельнічаць у «Тыдні лесу», звяртайцеся да галоўнага ляснічага лясгаса і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце па тэлефоне: 55-4-85.

 



Добавить комментарий